Первая Книга
Независимое издательство
Социальная сеть
0 Читателей
0 Читает
10 Работ
0 Наград

Награды (0)

Произведения

Собственные книги

Чорна-белае кіно здымалі
У бушы правадыры.
Пра адных яны казалі:
«Ну дзікія звяры́!»
Іншым гаварылі проста:
«Прэч з гэтага пагоста!»
Кінастужка як апёкі,
Вы — малпы-абібокі,
Вы — злыя каланісты,
А ўсе разам вы нацысты;
Хто чорных зневажаў,
Хто белым пагражаў.
Паглядзелі ж то кіно,
Пазначылі выснову:
Што ні сцэна, то гаўно,
Здымем усё па-нову.
І сцэнарый даўно гатовы
Пад фільм рознакаляровы.

Красавік 2026

0
0 12 апреля 2026 15:57

Наша войска наймацней
За кожную дзяржаву.
Цароў чужых зямель
Б’ем мы ў забаву.
Але навошта ваярам
Замежныя клапоты?
Свабода сваім сынам
Да вядучых у паходы
Загадала прымяніць
Законы справядлівых,
Народу асвятліць
Грахі паноў ліслівых.
І скажа нават госць:
Цэль ракетам ёсць.
Хай знішчаць астравы,
Ахопленыя блудам,
Якія доўгія гады
Верылі, што цудам
Правасуддзе іх міне
І не згубіць у лайне.
Не абароніць іх нічога:
Ні грошы, ні ўлада.
Бо скончыцца дарога,
Завершыцца балада.
Нават Смерць не запаволіць,
Хоць да Сатаны пагоняць
Следчых, пракурораў
І тысячы пазоваў.
Дарэмна бегаюць,
Чарты кінуць у бядзе.
Хай ведаюць:
Вялікі суд ідзе!

Сакавік 2026

0
0 12 апреля 2026 15:56

Зіхацее полымя гвалту і вайны,
Зіхацее на ўсёй Святой зямлі.
Гарыць у панядзелак і выхадны,
Спальваючы лёсы і жыцці.
І кожную хату ракетамі знясе,
Нікога не пашкадуе,
Нікога не пранясе.
Тушыце полымя хутчэй,
а то згубяць у агні радзіму
Палесцінец і яўрэй.

Кастрычнік 2023

0
0 12 апреля 2026 15:56

Надта доўга я чакала,
Калі вернецца з Ірака тата.
Па ТБ навіны праглядала
Пра падзеі ля Багдада.
Выяўляла на малюнках,
Бачыла ў розных снах
Як з маім бацькам родным
Уз’яднае адзін дах.
Нечакана стук у дзверы.
Няўжо гэта ён,
Паслаўшы да халеры
Ірак, што ахапіў праклён?
А не, чужы дзядзька
Стаіць ля нашага парога.
«Цяпер у Пана Бога
Твой муж, твой бацька».
Распавёў нам той мужык
І як з’явіўся, так і знік.

Снежань 2025

0
0 12 апреля 2026 15:55

І гэты край камусьці мілы,
Хоць не сустрэціць тут ніколі
Гаі, дзе ёсць дубы, бярозы, івы,
Мірскія, нясвіжскія пакоі.
Ад Палесся няма і гука,
Бо тутэйшым будуць родней
Сцены старажытнага Табрука,
Бясконца сахараўскіх пяскоў
І жарт туарэгскіх дзецюкоў.
А сцежкі танкаў Ромеля
Прывабней за набярэжную Гомеля.

Жнівень 2025

0
0 12 апреля 2026 15:55

Автор еще не издавал у нас книги, но все еще впереди 🙂