Награды (0)
Я чакала
Надта доўга я чакала,
Калі вернецца з Ірака тата.
Па ТБ навіны праглядала
Пра падзеі ля Багдада.
Выяўляла на малюнках,
Бачыла ў розных снах
Як з маім бацькам родным
Уз’яднае адзін дах.
Нечакана стук у дзверы.
Няўжо гэта ён,
Паслаўшы да халеры
Ірак, што ахапіў праклён?
А не, чужы дзядзька
Стаіць ля нашага парога.
«Цяпер у Пана Бога
Твой муж, твой бацька».
Распавёў нам той мужык
І як з’явіўся, так і знік.
Снежань 2025
Рубрика: Поэзия / Не определено
Опубликовано: 12 апреля 2026 15:55
Нравится:
Еще нет ни одного, будьте первым!