Награды (0)
Не распавялі
Не распавёў немец сваім сынам
Як з брудам на далоні
Маліўся ўсім-усім багам,
Каб выжыць у акопах ля Смаргоні.
Не распавёў і рускі сваім сынам
Пра цяжкасці салдацкай долі.
Як маладосць аддаў баям
За вышыні ля Смаргоні.
Не распавёў і беларус сваім сынам
Як босы, галодны, хворы
Капаў магілы землякам
З роднай вёскі ля Смаргоні.
Не даведаліся іх сыны
Не з-за бацькоўскай волі,
А таму, што засталіся назаўжды
Усе трое ля Смаргоні.
Кастрычнік 2025
Рубрика: Поэзия / Не определено
Опубликовано: 12 апреля 2026 15:54
Нравится:
Еще нет ни одного, будьте первым!